Практыка-арыентаванае даследаванне беларускага культурнага менеджарскага поля
Адкрытыя лекцыі пра трэнды ў сучаснай культуры для шырокай аўдыторыі
Навучальны курс па менеджменце культуры для пачаткоўцаў
Сардэчна запрашаем вас у адкрыты тэлеграм канал праекта. Мы ствараем супольнасць для арт-менеджэраў з магчымасцю абмену вопытам, супрацоўніцтва і натхнення. Гэты канал мае магчымасць адкрытага каментавання. Будзьце актыўнымі!
На сайце мы апублікуем запісы адкрытых лекцый. А таксама выпусцім выніковы папяровы альманах з матэрыяламі праекта
“Дэкаланіянізм і паварот да народнай культуры, або што новага ў свеце мастацтва”
Аўтарка: Міхаліна Саблік – гісторык мастацтва і куратарка выстаў і публічных праграм.
📅 Дата: 30 жніўня
🕕 Час: 18:00 па Варшаве
📍Месца: Варшава (Warszawskie Obserwatorium Kultury) ці анлайн у Zoom
Міхаліна Саблік, куратарка больш за 20 выстаў у Польшчы і за мяжой, адштурхоўваючыся ад тэмы сёлетняй Венецыянскай біенале «Чужынцы паўсюль», якую курыруе Адрыяна Педраса, паглыбіцца ў новыя тэндэнцыі ў свеце мастацтва. Лекцыя будзе прысвечана дэкаланіяльным практыкам, якія ўключаюць маргінальныя галасы, пераасэнсоўваюць існуючыя творы і пераглядаюць музейныя практыкі. Вы таксама даведаецеся, як гэтыя тэндэнцыі адлюстроўваюцца ў польскім, беларускім і ўкраінскім мастацтве.
Асноўныя тэмы лекцыі:
🔸 Інклюзія маргінальных і прапушчаных галасоў у мастацтве.
🔸 Пераасэнсаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў мастацкіх практыках.
🔸 Сучасны расійскі каланіялізм і яго ўплыў на беларускае і ўкраінскае мастацтва.
🔸 Перагляд традыцыйных канонаў і прасоўванне інклюзіўных апавяданняў.
Фарматы лекцыі:
📝 Працоўная мова – польская, пераклад на беларускую будзе даступны у Zoom-вебінары.
Запрашаем далучыцца да нас, каб даведацца пра новыя павевы ў свеце мастацтва і атрымаць адказы на свае пытанні ад эксперткі!
Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя.
✨ Да хуткай сустрэчы!
Міхаліна Саблік